Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Велiкан Шурум-Бурум

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(Верш у трох частках, з інструкцыямі для дзяцей, якія ўмеюць выконваць інструкцыі, і бацькоў, якія ўмеюць чытаць інструкцыі) Частка першая. Інструкцыя: частку першую трэба чытаць гучна-гучна, моцна-моцна, што ёсць сілы тупаючы нагамі, са свістам, крычучы, пляскаючы ў ладкі і барабанячы лыжкамі па каструлях. А інакш нічога не атрымацца! Я - Велікан Шурум-Бурум! Я нашу з сабою шум! Я - вясёлы і адважны Велікан Шурум-Бурум! Мне драконы – хоць бы што, Хай адзін, а можа сто! Аглушу любога шумам, Не сапернік мне ніхто! Барабаню і стучу, Тарабаню і бранчу, У мяне, Шурум-Бурума, Шуму - колькі захачу! Я раву і грукачу, Я свішчу і рагачу, Я кручуся і вярручуся, Ні хвілінкі не маўчу! Калі толькі захачу, Я гучней за ўсіх крычу Для мяне, Шурум-Бурума, Гэта справа па плячу! Частка другая. Інструкцыя: частку другую трэба чытаць звычайным голасам, выразна, каб усе ганарыліся такім выдатным чытальнікам і падтрымлівалі яго. Я забыў пра супакой – Весяліціся са мной! Ну а тата скажа строга: "Хто шумiць на ўвесь пакой?” Частка трэцяя. Інструкцыя: частку трэцюю трэба чытаць ціхім-ціхім голасам, каб ніхто не чуў, а інакш падумаюць, што ты крычыш і перашкаджаеш іншым засяродзіцца на вершы. Гэта ўсё Шурум-Бурум! Ён зрабіў тут гэты шум! Ён наводзіў чахарду! А я ці-і-іхенька пайду… Mens Footwear Online