Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верасень

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Цішыня адцяняе напевы заходу, Бег аблокаў зусім не чуваць, Яны ў футры ружовым імчацца дадому, Каб ўсе кроплі вады на зямлі пазбіраць. Вецер гоніць наперад нягнуткія дрэвы, Ў падарожжа ўпарта заве. Яны слухаюць дзіўных вандровак павевы, Але смеласці ім ўцячы не стае. Дзіця восені – лісце пажоўклае, - ціха Калыханку шапоціць сваю, Укрывае, хавае, бароніць ад ліха, Ад марозаў рыпучых ратуе зямлю. Ліхтары быццам коўдрай ахутаў туман, Каб святла таямніцу раскрыць. У замове з марозам пайшоў на падман, Па праменю спрабуе рассеяць, разбіць. Гэту казку мне верасень шэпча ўва сне І даруе сусветны спакой. Гэты казачны сон праз зіму пранясе, І ўжо больш ніколі не прыйдзе за мной. adidas