Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вербачка

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Яшчэ даймаў уранку часта холад,
Ды зацвіла вярбінка ля ракі.
І дуб стары, нібыта шчыт ці волат,
Закрыць хацеў сабою скразнякі.

Хацела к святу вербачка прыбрацца,
Зялёнай стаць насуперак вятрам.
На радасць людзям трэба пастарацца,
Хоць тая радасць з сумам папалам.

Мы ўсе ідзём крыжоваю дарогай,
Хоць вербачка для радасці цвіце.
Асанна, здрада, вернасць і Галгофа…
Збавіцель зноў да кожнага ідзе.