Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верш пра неправедзеную гутарку

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Валокся дождж па горадзе сутулы,
Чапляючы за глыбіны дамоў.
Ці з гора быў ці з немачы пануры:
Не падымаў, вачэй не траціў слоў.

Валокся дождж не рады перамогам,
Бо нылі раны стратаў і нуды.
Дарыў ваду і нес пакутны холад
І ветрам уздыхаў. Ён быў адзін.

Валокся дождж па горадзе самотна,
Пазбаўлены сяброўства да пары,
А я збаяўся позіркаў халодных,
І не адважыўся я з ім загаварыць.



Ня бойся, усьміхніся яму

Ня бойся, усьміхніся яму наступны раз, і дожджык стане лагодным і цёплым...