Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верш удзячнасці Пімену Панчанку

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

I страшна падумаць,
і страшна паверыць,
ва ўсё,
што было між людзьмі.
I што будзе?
I страшна,
як б'ецца аголена сэрца,
і страшна,
як б'юць па аголеным сэрцы,
якое з любоўю
аддадзена людзям.

Абпалена горла
пакутаю песні.
Як можна?!
He пляскайце полымю ў ладкі!
Хвіліну маўчання! —
I сэрца васкрэсне,
любоў уваскрэсне.

I ўбачаць нашчадкі:
Як бацька
гатовы быў сына праклясці,
як рвалі мы жылы,
як рвалі нам нервы,
як страшна было —
узляцець,
а не ўпасці,
як мы адраджаліся
Сорамам з Гневам.