"Вершы для маленькіх"
     Мядзьведзь спіць зімой у бярлозе
     У цяпле,не на марозе
     Робяць хатку ля вады
     Будуць разам жыць бабры
     Не баіцца халадоў
     Мышка ў сваей норцы
     Зімой цепла ў дупле
     Пушыстай ваверцы
     У мяне сяброўка есць
     Завуць-лялька Маша
     Мы ўсе дзелім на дваіх:
     Цацкі,гульні,кашу
     Я пашыла ей сукенку
     І адзену як паненку
     Куплю новую хусцінку
     Паглядзіце на дзяўчынку!
     Пойдзем хутка мы на свята
     Я і Маша,мама і тата
     Заблудзіўся зайка ў лесе
     Сядзіць горка плача
     Верабейка прыляцеў
     Вакол зайкі скача
     Быў калісьці ў гасцях
     Я ў вашай хаце
     Адвяду цябе дамоў
     Вытры слезы браце!
     Я сягоння ў кватэры
     Малявала на паперы
     З цацкамі гуляла
     За сабой прыбрала
     Мама кажа:малайчына!
     Вось якая ў нас дзяўчына!