Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вершы для самых маленькіх.

Сярэдняя: 4.6 (25 галасоў)

У агародзе, у бабулі
Цуда вырасла цыбуля.
Цыбулька маленька
І завуць яе сямейка.
***
Спіць каток зімой на лаўцы
Лапкі пад жывот схаваўшы.
Лапкі змёрзлі на снягу
Халодна басаногаму.
***
Каля лесу на прыгорку
Назбіраў суніц Ягорка.
Смачна будзе за сталом
Есць суніцы з малаком.
***
Распусціліся на ўзлеску
Кветкі першыя-пралескі.
Яны свецяць сінявой
Быццам хваляю марской.
***
Сеў Акім на нагу дзеду
І узлятае быццам к небу.
Калыхаць свайго унучка
Не стамляецца нага.
***
У агародзе, каля хаты
Нехта домікі зрабіў.
Гэта крот іскаў зярняты
Сабе ў норку іх насіў.

Лілія Воранава ( Заяц) 27.06.2019г.