Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вёсачка, вёска

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Вёсачка, вёска, любы мой кут. Тут нарадзіўся, рос без пакут. Клопат бацькоўскі песціў, сцярог. Век не забыць мне родны парог. Тут я з прыродай ў еднасці жыў, Свет незнаёмы ў вёсцы адкрыў. Коней на пашу ноччу вадзіў – З вогнішчам побач шмат пачуў дзіў. Шчыра, на веру, іх успрымаў: Папараць-кветку ў лесе шукаў, Знічкам пагаслым нешта крычаў. Мабыць, ад іх свой лёс атрымаў? Зачараваны быў зорак красой, Россып збіраў іх з ранняй расой. Смагаю здолены, лежачы ніц, Піў тут вадзіцу з чыстых крыніц. Сокі зямныя прагна ўбіраў, Сіл набіраўся ды падрастаў. Першым каханнем тут “захварэў”, Ад пацалункаў першых хмялеў. Першыя вершы з гэтым прыйшлі. З часам згубіліся дзесьці ўдалі. Блытаны потым выдаўся лёс, Але ж да сёння ў сэрцы пранёс Вёсачкі вобраз, дзе родны дом, Дзе я калісьці рос хлапчуком. Вёсачкай гэтай я ганаруся! Вёскі – карэнні маёй Беларусі. (Сам я - з Халопкавіч, я - з Белай Русі). Air Max Shox 2018