Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вёска мая

Сярэдняя: 2.6 (7 галасоў)
Вёска мая Знаю, дзесьці ёсць многа прыгожых краёў незабыўных. З імі сэрцы людскія Заўсёды былі непарыўны. Для мяне ж няма лепей Хатыніч ваколіц знаёмых. Я люблю сваю вёску і ўзімку, І ў кветках вясновых. Вёска мая--непаўторны мой край, Для душы і для сэрца адзіны. Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай І ўзлётаў хвіліны. Вёска мая--летуценняў калыска, Юначых надзей і жаданняў, Вёска мая, ты заўсёды, як маці, Чакаеш сустрэч--не расстанняў. Колькі буду хадзіць Па зямлі тваёй любай, жаданай, Знаю, буду заўсёды сваёй, А не госцяй нязванай. Знаю, тут і прывецяць, І скажуць мне добрае слова, Песняй ў сэрцы жыве Твая блізкая, родная мова. Вёска мая--непаўторны мой край, Для душы і для сэрца адзіны. Вёска мая, з табой радасць дзялю і адчай І ўзлётаў хвіліны. Вёска мая--летуценняў калыска, Юначых надзей і жаданняў, Вёска мая, ты заўсёды, як маці, Чакаеш сустрэч--не расстанняў. 2001 г. Prime Hype DF 2016 EP