Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ветах

Сярэдняя: 4.3 (22 галасоў)

Зноўку нашыя спадяваньні
Як жарынкі, што рушылі ў космас.
Ветах будзе трымацца да раньня,
Распаўсюдзіць таемныя позвы.

Вершалінамі дрэвы ня з намі,
Вершаліны — паверх таямніц.
Адлятае лістота клінамі
Без гайворанаў і сініц.

Сочыць рухі бяскрылыя ветах,
Распачатыя ўверх кагадзе.
На дагледжаны зорны палетак,
Як насеньне, лістота ўпадзе.



Алесь, паэт ты аніякі. Але

Алесь, паэт ты аніякі. Але пнешся. Ну, пніся, калі хочацца слыць паэтам

а для цябе, мабыць, Нырка і

а для цябе, мабыць, Нырка і Буйніцкі - шэдэўральныя паэты? тады няма пра што казаць, гэта ўжо дыягназ.

Бой з ценем?

Бой з ценем?

Памыляешся,Франак,бо не "бой

Памыляешся,Франак,бо не "бой з ценню", о Бойка вулічная цені з ценню...
Але ж прыемна,што з вялікай колькасці пішучых "паэзы"-"Госьцця" назвала Двое імён...
Логіка падказвае,што больш ніхто "на Вум і не прыйшоў"... Цікава...

супер

супер