Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Вігілія" (Памяці кардынала Казіміра Свёнтака)

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Белая постаць у гмаху касцёла,
Мітра і посах, крыж на грудзях,
Граюць арганы, спяваюць анёлы,
Божае Цела ў старэчых руках.

Вусны прамовілі вечнае слова,
Тайна малітвы ў храме гучыць,
Кропля слязінкі падае долу,
Срэбнай расой на прастоле гарыць.

І узгадалісь пакуты ліхія,
Цёмны барак і зямля Варкуты,
Чорныя сцены, песні глухія,
Хвілі чакання, вечар святы.

Вось ужо рукі з аплаткай узняты,
Бог да знаволеных ціха ідзе,
Раптам праз дзверы таго каземата
Смерць уваходзіць, наган у руцэ.

- Што вы тут робіце? Што гэта значыць? –
Пыхай забраны крычыць камісар.
- Мусім Хрыста нараджэнне аздначыць –
Ціха прамовіў Божы святар.

- Вечарам гэтым хто б не заходзіў,
Бедны, багаты, стары, малады,
Ў часе вігіліі родных знаходзіў,
То далучайся, браце, і ты. –

Так і замерла супраць нагана
Ўзнята аплатка, светлы анёл,
Быццам дуэль пачалась нечакана.
Хто першым рукі апусціць на дол?
Людзі маўчалі ў цяжкім цярпенні,
Вочы заслаў пеленою туман,
Вечнасцю доўгай цягнулісь імгненні
І… Апусціўся першым наган.

- Ладна, вячэрайце! Хай будзе свята! –
Мовіў салдат і за дзверы пайшоў.
Чыстымі сэрцамі Цела прынята,
Божае Цела, Прачыстая Кроў.

Па казематах жылі хрысціяне,
Быццам у часе язычніцкіх здзек,
Толькі не ў Рыме, ў сібірскім тумане
Перажывалі бязлітасны век.

Кубак за пайку чорнага хлеба
Келіхам для літургіі служыў,
Збітыя нары па той жа патрэбе
Быццам алтар, ксёндз рукой блаславіў.

Заўтра яго адашлюць на этапы,
Зноўку пацягнуцца чорныя дні.
Колькі забіта іх, колькі за краты
Чыстых душою павалаклі?

Рушылісь храмы, гінулі людзі,
Страшная доля душыла народ,
Хто тады выжыў, век не забудзе,
Хай праміне яшчэ тысяча год!..
_______

Біскупы побач правяць служэнне,
Ў троне высокім ксёндз-кардынал.
Зніклі прывіды дзікіх ганенняў,
Кожны у сэрца Бога прыняў.

Вусны прамовілі вечнае слова,
Тайна малітвы ў храме гучыць,
Кропля слязінкі падае долу,
Срэбнай расой на прастоле гарыць.