Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воблака

Сярэдняя: 4.6 (85 галасоў)

Уткнуўшы ў бераг вудзільню,
Я вуджу раніцою.
А воблака? Плыве яно
І небам і вадою.

Нарэшце клюнула разок –
І рыбка немалая! –
З пяром гусіным паплавок
Пад воблака нырае.

Стаіў дыханьне. Цішыня...
Убок рукой умелай
Я падсякаю галаўня,
Цягну з хмарынкі белай.

Вада ў кругах,
Вада ў кругах,
І неба ў ёй не тое...
А воблака? Яно ў руках
Трапечацца жывое.



вельмi прыгожа!!!

вельмi прыгожа!!!

Прыгожа , сапрайднае жыццё

Прыгожа , сапрайднае жыццё таго часу ...