— Воблака гэтае хоць пастрыжы:
Пасецца на небе авечкаю воблака.
— Ага. Пастрыжы і ад страху бяжы:
Яно на мядзведзя падобнае воблікам.
— He, у яго плаўнікі, як у рыб.
— На выбух падобна.
— На атамны грыб.
— Дурань!.. Яно — як капа на мяжы:
Бяры
і складай у рэзгіны.
— Як грыб, я кажу!
— Сваёй мамцы скажы!..
Гульні дзіцячыя... Сны... Міражы...
Воблака гэтае на віражы
Чатыры стрыжы, як чатыры нажы, —
Зрэзалі.
Вельмі шкада, што у Беларусі
Вельмі шкада, што у Беларусі мала засталося такіх, як Вы, Уладзімер Пракопавіч!!! Я Вамі захапляюся!!!!!!!!
Мне спадабаўся гэты верш.
Мне спадабаўся гэты верш. Адразу чамусьці ўспомніў "Облако в штанах" Маякоўскага.