Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Водгук па Машэку

Яшчэ не ацэнена

Так многа зла на Беларусі
Было і творыцца цяпер,
Што розум у пякельнай скрусе
Раве, бы ў клеці дікі звер.
Бо не пазбыўся люд Машэкі
І не найшлось Наталкі тэй,
Кабы гаручых слезак рэкі
Да чорных правяла марэй.
Кабы народ пачуўшы мову,
Ды не саромеўся б яе,
Каб і малітвы і прамовы
Складаў заўжды на ёй свае.
Каб маці ў гарадах і сёлах
На мове пелі калыханку,
Каб бязь віна было вясёла
Страчаць сяброў ці ў ноч, ці ў ранку.
Каб згінуў з памяці Машэка
Каб горды, годны наш народ
У сабе пазнаў бы чалавека
І ў душах скончўся б разброд.
Каб ажылі у нас ліцьвіны,
Што тут жылі пад гордым імем,
Служылі што да дамавіны
Заўжды аднэй сваёй Радзіме!