Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВОЛАТАМ БЕЛАРУШЧЫНЫ

Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)
Мала пражыў Караткевіч, Сціпла сыйшоў Барадулін, Не развітаўся Гілевіч - Волаты нашы паснулі… Спіце ж, і ведайце! Будзе Светлае нам адраджэнне, І аджыве ў простым людзе Матчынай мовы натхненне! Век наш пракляты, мы самі Не разглядаем дарогі, Ды шчыра верым, што з вамі Скруцім заклятасці рогі! Будзем па-свойму маліцца, Дзецям чытаць вашы вершы, Словам сваім ганарыцца, Ведаць, што кожны з вас першы! Нас блаславіць Еўфрасіння, Богша устане з магілы! Будзем як вы, дарагія, Край абаронім свой мілы! Толькі у сэрцах жывіце, Нас з вышыні пашкадуйце! І на шляхах перайміце, Слабасці нашы даруйце! Вашы радкі пацалуем, К сэрцу прыгорнем далоняй, Сілы свае загартуем, Рушым за вечнай Пагоняй! Kids Footwear Online