Вольнаю хваляй мора я ад цябе адхлыну. Болей ня маю гора, клопату,каб адну толькі мяне галубіў, песьціў ды мілаваў. Я адступлюся скора, каб ты мяне шукаў у часе і ў прасторы, наяве і ў ва снах. Вольная хваля мора я і нібыта птах.