Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вось і лета сышло

Сярэдняя: 4.4 (235 галасоў)

Вось і лета сышло.
Адспявалі калоссі,
Цяжка мне заўважаць,
Як з’яўляецца восень.

Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай.
Гляне жоўтым лістком
з-пад зялёнай хусцінкі.

Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
Зпахам бульбы пячонай.

Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.

А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца…
Ды не знаю чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!



Сапрауды б'е па сэрцу.

Сапрауды б'е па сэрцу.

Дужа родны i мiлы сэрцу

Дужа родны i мiлы сэрцу вершык!

Вельмі прыгожа!

Вельмі прыгожа!

интересно:)

интересно:)

лень учить

лень учить

не лень я выучила а вам лень.

не лень я выучила а вам лень.

Вялікі дзякуй!

Вялікі дзякуй!