Вось i ўсё… Вось i ўсё…
Ссох-павяў агурочнiк.
Зачасцiлi даджы
Лiць на мой агародчык.
Зачасцiлi даджы –
Халадзеюць свiтаннi,
Стала меней сустрэч,
Стала больш расставанняў.
З кiм вячэру дзялiў,
Сэрца тых не забудзе.
Толькi iх больш няма,
i няма – i не будзе.