Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)
Як ліса, падкрадаецца восень. Дождж ціхі часцей церушыць. Яшчэ крышачку спёкі мы просім, Каб здрацвелыя душы лячыць. Ліст кляновы да долу імкнецца, А на ліпе – тысячы сонц. Цераз хмары праменьчык праб’ецца І патухне ў цемры аконц. Апусцела жытнёвае поле. Голы шлях. Ніводнай душы. Толькі ў небе, нібыта ад болю, Клёкат бусла маркотна гучыць. У стракатай віхуры лістоты, У абдымках казачных сноў Памірае на зімку прырода, Каб вясной нарадзіцца ізноў. Popular Off-White