Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Восень"

Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

"Восень"
Залацістыя кроны дрэў
Над пластамі туманаў белых
Не чуваць больш птушыны спеў
Россып яблык у траве пераспелых
Хмаркі мяккай кудзеляй плывуць
І куды,не вядома
У сінім небе шнурочак вядуць
Жураўлі ўсе далей ад дома
Адцвілі ў лясах верасы
Засыпае іх ліст з пазалотай
Як чырвоныя абрусы
Журавіны на багнах-балотах
Абмялеўшая рэчка журчыць
Па каменчыках-перакатах
Дуб стары на пагорку стаіць
Нібы рыцар у лісточках- латах
Сонца ўстане,вакол заіскрыць
Трава ў інеі раніцою
Серабрыстая тонкая ніць
Павуцінка плыве над зямлею