Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Самая актуальная информация www.klenmarket.ru/shop/equipment/ тут.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВОСЕНЬСКАЕ.

Сярэдняя: 3.9 (56 галасоў)

З зборніка «Гісторыі дзеда Алега».

Цякло скрозь шкло
дажджамі змУчанае неба.
Кот шмыгануў, абмокшы, па падворку.
Ой, холаду у хату нацякло…
СтарЫм цяпло патрэбна…
Я зараз печку натаплю,
стварУ сабе уласнае Надвор’е…

Сабака мой ляжыць у кануры,
з сараю куры не вылазяць…
Паганкі-хмары разляглісь па небу…
ПахОдзіў певень па двары, хмурЫ…
Цяплее ў хаце…
Папіць гарбаты, разі…
З мядком, на лусце хлеба…

Заліў “Цэйлонскі чорны” кіпятком,
паціху ножык натачыў,
адрэзаў хлеба,
ды й мядком услАсьціў…
Цякуць паціху думкі ручайкОм,
патрэскваюць паленцы у пячЫ,
ад кубачкА з гарбатаю,
сугрЭў нутру,
й адгон напАсцям…

Бо, толькі Богу вЕдама,
шчэ колькі мне пажыць…
Хаця ж, здаЕцца, і пражыў нямала…
Сабраў пакрыху ураджай,
гарод прыбрАны,
і бульба з мОркваю ў падвАлі,
цыбуля, у вязАначках, вісіць,
і венікі, да бані,
пах распаўсюдзілі духмяны…
*+*
Хмурай майскай раніцОю (15.05.2013г.)
**(скрозь шкло – сквозь стекло; патрэбна – необходимо; зараз – сейчас; ствару сабе уласнае Надвор’е –сотворю себе личную Погоду; певень – петух; папіць гарбаты, разі – попить чайку, чтоли; на лусце хлеба – на ломте хлеба; думкі – мысли; кубачАк з гарбатаю – чашка с чаем; сугрЭў нутру – согрев животу; й адгон напАсцям – и отгон напастей; вЕдама – известно; здаЕцца – кажется; пакрыху – понемногу; цыбуля – лук репчатый; пах распаўсюдзілі – запах распространили).