Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восеньскі матыў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Адзвінела лета цёплымі дзянькамі,
З дрэў скідае восень жоўтую ліству.
Хмары ў небе плачуць нуднымі дажджамі,
Пакрывае іней уначы траву.

Некуды на поўдзень,як у кожным годзе,
Адлятае ў вырай жураўліны клін.
А вось я нікуды адлятаць не згодзен –
Родны край мне любы,толькі ён адзін!