Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Купить шиномонтажное оборудование в китае avs-logistic.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воўк

Сярэдняя: 5 (14 галасоў)

Вые, вые ў лесе воўк
I зубамi шчоўк ды шчоўк.
I пытаецца карова:
«Ад чаго скулiш ты, Вова?»
Запыталася свiння:
«Чаго вiшчыш ты, ваўчаня?»
I здзiвiла гэта лося:
«Што з табою адбылося?»

«Сёння вечар навагоднi,
А я адзiн сяджу галодны.
Хацеў заснуць, дык як мне спаць,
Калi зубы ляскацяць?»

Засмяялася лiсiца:
«Лажы зубы на палiцу».
I прыйшоў аднекуль кот,
Чэша лапкаю жывот:
«Выеш ты, ваўчок, цiкава
I цябе чакае слава.
Толькi не у нашым лесе,
Равi ў cуседнiм, хоць залейся,
Цi у полi якiм недзе,
Каб не пабудзiць мядзведзя,
Бо калi мядзведзь прачнецца,
Наўраццi удваiх вам спецца».

Усё ж прачнуўся i мядзведзь,
На ўвесь лес пачаў равець:
«Што ты млееш, як баран?
Табе нясу я мёду збан.
Каб у вечар навагоднi
Сябар мой сядзеў галодны!?»

I шкадуе зайчык воўка:
«У мяне ёсць недзе морква».
I прыносiць парсючок
Цукровы ладны бурачок.
Кажа рыжая вавёрка:
«У мяне арэхаў горка».
Конь яшчэ ваўку прынёс
Духмяны смачненькi авёс.
I прынёс таксама дзiк
Cушаны свой баравiк,
Дае ад сэрца жалудок:
«Толькi б ты не выў, ваўчок».
Карова дала малака,
Канюшына — ад быка,
Костку даў сваю сабака
I пярыны нейкай мяккай.
Накрылi навагоднi стол,
Пазбiралiся вакол.

Сталi пець i воўк пяе:
«Госцi ж родныя мае,
Што без вас бы я рабiў? —
Толькi б шчоўкаў ды скулiў».
Скача радасны, як слон
I звярам ён б’е паклон,
I, абняўшыся, з сабакам
Кажа ўсiм: «Вялiкi дзякуй!»



класс

класс