Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вы слухалі музыку ночы...

Яшчэ не ацэнена

Вы слухалі музыку ночы —
Высокую музыку свету,
Калі нарастае аднойчы
Туга, калыхнуўшы планету?

Калі патанае ў міжзор'і
Зямля і часціна сусвету
Пяе на вятрыстым надвор'і,
Вы слухалі музыку гэту?

Ёй дадзены свету харалы,
Высокага неба дзянніцы
Яе, агнявую, стваралі
Бясконцасцю ўсёй таямніцы.

I ў гэтым таемным аргане
Багата душою пачута.
I ў гэтым парыўным дыханні
Збалелага свету пакута.

Адкуль мы? Чые мы? I хто мы?
Скажы мне, зямля, па сакрэту.
Мне слухаць, не чуючы стомы,
Агністую музыку свету.



мне вельмi спадабауся

мне вельмi спадабауся верш!!!!

Філасофскі верш

Філасофскі верш

Пра што верш? Пра музыку або

Пра што верш? Пра музыку або пра тугу і пакуту?

выдатна

выдатна

Добры верш, вельмі чулы.Зразу

Добры верш, вельмі чулы.Зразу ўспомніла дзяцінства і бабулю.

Дзіуны верш)

Дзіуны верш)

гэты верш мне вельми

гэты верш мне вельми спадабауся!!!!!!!!!

Это точно! :)

Это точно! :)

вельмі і вельмі

вельмі і вельмі прыгожа.
Добра,што паэзія у наш час не загінула, бо пакуль жыве яна, мова беларуская - наш люд будзе адукаваны.

Чароўная беларуская мова, ты

Чароўная беларуская мова, ты ў шчасцi жаданым жывi!!!
Пакуль ёсць такiя вершы - мова icнуе, i мы - беларусы - ганарымся ею!!!!
Шчыры дзякуй!!!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

))))8

))))8