Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А вы верыце ў цуды?

Сярэдняя: 2.8 (8 галасоў)

А вы верыце ў цуды — у тыя, якія магчымы,
незалежна ад явы — i рэчаў, і "рэкаў"-прагнозоў?
У такія, што ўсюды, заўсёды, без пэўнай прычыны,
нечакана-чакана "збываюць" "нязбыўныя" крозы?

Што ў хвіліны адчаю па ляманту-воклічу сэрца,
як нябесная манна, з'яўляюцца ўцехаю "звышай"
і нязменна ратуюць, калі ўнізе бездань смяецца
і раз'юшаны вецер канат пад нагамі калыша?

Дык паверце і ў дзіва —
Святло і Яго перамогу
над цямрэчай і злом — канчатковую!
Людзі ж не зверы...
Трэба толькі з'яднацца
у брацтва "блажэнных нябогаў"—
з безумоўнай любоўю
і вечна дзiцячаю
верай...