Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вярхом на камеце

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Ляці са мной, сонца!
Нясі мяне, вецер,
Дарогай бясконцай
Па іншай планеце.
Планеце без гора,
Якая між зораў,
Між зорнага пылу
Святой атмасферай
Адвечнага міру
Вітае заўсёды...
Вярхом на камеце
Вітаю народы,
З усмешкамі дзеці,
Што свецяць ў дарозе,
Дарозе дамоў...
Іх радасці водбліск
На склонах халмоў...

І шчасце ў далонях
Трымаю, у сэрцы -
Веру,
        Надзею,
                Любоў...