Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Вярнуўся"

Сярэдняя: 4.4 (19 галасоў)

"Вярнуўся.."
Я зноў вярнуўся да той хаты
Дзе жыў даўно не мала год..
Сагнуўся,быццам дзед шчарбаты
Але стаіць старэнькі плот
Няма натоптанай сцяжынкі
Парослы мохам плач дах
На вішні мертвыя галінкі
Гняздо на коміне звіў птах
Тут не гуляюць больш на святы
І не трывожаць цішыню
Ніхто не кідае зярняты
У адпачыўшую зямлю
А ўспаміны нібы хвалі
На бераг памяці маей
З дзяцінства ціха набягалі
Кружылі,як пчаліны рой
Як сон прыгожы і забыты
І зноў праз многа год адкрыты
Як той старэнькі куст маліны
Салодкіх ягад успаміны
Іх жменяй поўнаю падносіш
Гартаеш памяць,зноўку просішь
Ясі,глытаеш як галодны
Зямля мая, куточак родны!
Скрозь сцены чуюцца мне крокі
І голас маці недалекі
Перад вачыма ў двары
Аднавяскоўцы і сябры
Заціхла веска,замаўчала
Як вартавыя на мяжы
Стаяць у струнку,іх не мала
Стаяць на могілках крыжы.