Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяртаньне радасьці

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Зноў няма настрою з раніцы —
Калатнеча, мітусьня.
Так ня хочацца параніцца
Аб калючкі злога дня.
Справы, словы бесталковыя
Сталі ў горле камяком,
I таму невыпадкова я
У вакно гляджу цішком.
Мо, затурзанага сьпешкаю,
Сёньня лёс не абміне:
Ці каменьчыкам, ці сьнежкаю
Стукне ён у шыбу мне.
На імгненьне радасьць вернецца,
Каб душу сагрэць найперш...
Аблачынкай недаверлівай
Ты плывеш у гэты верш.