Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясёлыя разважанні на могілках

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Мы на могілках, зязюля, Хопіць варажыць. Тут усе даўно паснулі – Хутка час бяжыць. Што ў мінулае галёкаць, Памяць церушыць? Ціха спяць да локця локаць – Не разварушыць. Васкаваты спрэс барвінак Цьмяна зіхаціць. Па бясконцасці сцяжынак Можна дзень хадзіць. Шлях на вечны адпачынак Просты – не зблудзіць. Спяць мужчыны, спяць жанчыны… Іх не абудзіць. Тут заўжды і ў спёку дрогка, Ды нашто тужыць?! Кажаш, паміраць нялёгка, А ці лёгка жыць?.. Гэты ўсё спазнаў, а гэты Не паспеў зграшыць, Але ўсе яны адпеты – Не перарашыць. Ну а гэты? Ён са свету Здолеў жонку зжыць. Год мінуў, як здзейсніў мэту, – Побач з ёй ляжыць. Мажны пан, няўклюда-лёкай – Тут не нам судзіць – Мо ў краіне той далёкай Разам будуць жыць? Нехта скончыў век у ложку, Нехта – на крыжы. Лепш не знаць сваю дарожку – Божа, беражы! Не знайсці брадоў у Леты, Лёс не падкупіць. Да кладоў – адзінай мэты – Хутка век ляціць. Думка, жвавая вавёрка, У гушчар бяжыць: Паміраць заўсёды горка, Мо салодка жыць? І пытанне, што кароста, Цэлы час свярбіць, І адказ шукаць не проста – Быць мне ці не быць? Ды “ку-ку”, як напамінак, У галлі дрыжыць. Не, яшчэ не мой прыпынак. Выпадае – жыць! Птушка, як наканавана – Так таму і быць. Паміраць не так складана, Больш складана – жыць! 2000 Kids Footwear Online