"Вясенні настрой"
  Паміж зімою і вясной
  Блукалі дні бяз сонца
  І колер шэры на двары
  І ноч ішла бязконца
  Павясялела за акном
  І снег сыйшоў даўно
  І зайка сонечны глядзіць
  Скрозь шыбу ў акно
  Шуміць за сценамі вясна
  На вуліцу заве
  А сэрцу цесна ў грудзях
  Душа пяе
  Блакіт нябесны,сінява
  Як быццам акіян бяз дна
  Па ім,згубіўшы берагі
  Гуляюць хмаркі-караблі
  Слабы паростачак травы
  Прабіў асфальт у маім двары
  Як сіла з небяцьця
  Штурхала корань да жыцьця?
  Бела-ружовую сукенку
  Адзела яблыня-паненка
  А побач вішня,нібы фея
  Дыван зялены,ветрык вее..
  Лячу на крыльлях,бо вясна
  Сню сны я каляровыя
  А кветкі,кветкі навакол
  Свой пах аддаць гатовыя.
  Я гэту сумесь веснавую
  Хачу наліць у шклянку
  І піць.і піць яе да дна
  І з вечару і з ранку.