Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясковая антыкрызісная

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Азвярэлі надта ж газавыя трубы, Барэль нафты захістаўся ў цане. Не сумуй і не адчайвайся, мой любы, Каб сагрэцца, прытуліся да мяне. Мы не пойдзем абіваць парогі ў ЖЭСе: Я ж не хворая, і ты яшчэ здароў; у нас спрадвеку, дзякуй Богу, на Палессі Дастаткова біяпаліва і дроў. Ананасы колькі б там ні каштавалі, Асаблівае не бачу ў тым бяды: Пражывем з табой на драніках і сале Ды зап'ем глытком калодзежнай вады. Шампіньён супрацьпаставім мандарыну; Глянь - на выгане іх безліч ля ракі. У іх ніколі не было халестэрыну, А ў нас без пестыцыдаў агуркі. Пакармлю цябе блінцамі на смятане_ Да кароўкі, бач, з даёнкаю іду. Ты мяне не абыйдзі сваім каханнем, А ўжо крызіс ад цябе я адвяду. Nike Free Rn Flyknit