Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясковы накцюрн

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Скрыпень мяцёлкай пурпурна-ружовай Хмаркі дазвання з нябёс пазмятаў. Ветрык прыснуў, і мядзянай абновай Велічна месяц над лесам паўстаў. За даляглядам заранка згарае. Любая, ты не спяшайся дамоў – Хутка накцюрн адмысловы зайграе Струнны тутэйшы квартэт цвыркуноў. Прывідна льецца святло надвячорка. Ціша такая, што думкі чуваць! З неба зірнула цікаўная зорка, Каб да світанку цяпер цікаваць. Верных сябровак у сведкі пакліча. Безліч хітрушча-чуллівых вачэй Замігаціць угары таямніча, Дорачы лепшую з нашых начэй. Я твае вочы ва ўласных схаваю – Спыніцца час паміж явай і сном. Ты адгукнешся, як рэхам, – кахаю!.. Свет завіруе сузорным сяйвом… 2001 Lebron XIII Low EP