"Вясна"
     Усе ідзе адвечным шляхам
     Зіма закончыла свой бег
     Прыгрэла сонца,адным махам
     З палеў сагнала шэры снег
     Паміж праталін,на ўзлеску
     Там,дзе цяплей,сярод травы
     На свет прабілася пралеска
     Нібы пасланніца вясны
     Зямля страсае сон і гоніць
     Сок пад бярозавай карой
     Пакрэпіць дожджык і прагоніць
     Ліст клейкі з завязі тугой
     Вярба пушыстая над рэчкай
     Глядзіць як крыгі паплылі
     У сінім небе шлях спрадвечны
     Вядуць шнурочкам жураўлі
     Душа ад сонейка цяплее
     І рвецца птушкай у вышыню
     Вясна ідзе,зямля квітнее
     І сэрца радуецца дню.