Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновая просьба

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Ты мне напішы. Ліст, няхай і нядоўгі, Але каб яго патрымаўшы ў руках, Я ўсё зразумела, і нашы трывогі Знікалі так хутка, як дзьмухаўца пах. Ты ўспомні мяне сярод думак вясновых, Сярод ажываючай зноў цеплыні, Калі абуджаючы подых прыроды Нас рухае з марай па жыцці ісці. Шапні мне на вуха аб нечым прыгожым, Каб мары мае на вачах расквілі, І ўсё, што раней было сумным і доўгім, Знікла, нібыта туман на зямлі. Прайдзіся няспешна па ўскрайку дарогі, Паслухай уважліва звон ручая - І сэрцам удзячным памкнуцца да Бога Абедзьве душы - і твая і мая. 02.03.2018Nike Magista Obra FG