Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновы паланэз...

Яшчэ не ацэнена

Вясновы паланэз....
*******************************
Увечар бліскала, грымела -
Нядобра, бо на голы лес...
І красавіцкі дожджык смела
Спяваў вясновы паланэз...

А сёння сонейка ласкава
Усмешкай абудзіла дзень.
Я запрашу на кубак кавы
Вясёлы ранішні прамень.

Пагаварыць пра сёе-тое
Са мной не супраць ён ані.
І вось ужо мы разам мроім
Пра тыя сонечны дні,

Якія пестуюць пяшчотай
І жыць жаданне нам даюць.
Зайздрошчу я яму ўпотай -
Ён можа ў колер апрануць

Занудны шэры дзень тужлівы
І абыякавы настрой.
І я лічу сябе шчаслівай,
Калі сябруе ён са мной...
7.04 - 2016г.