Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяснушкі

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
Вяснушкі Ванюшу-цэлых шэсць гадоў, І хутка ўжо за парту Таму ён гэтак ручніком Свой тварык трэ ўпарта. Твар ад старання аж гарыць. І не стрывала маці: “Ну, колькі можна яго мыць? Бяжы, чакае брацік”. Ды слёзы пырснулі з вачэй Віхрастага Ванюшкі, І засвяціліся ярчэй На тварыку вяснушкі. “Іх не было раней ў мяне, Хто, мама,так пажартаваў? Падкраўся ціхенька і ў сне Мне твар увесь размаляваў? Зірнула маці на малога: “Такой бяды…Чаго панік? Насыпаў зерня залатога Табе на носік сакавік. Ён залацінкі дорыць дзецям, Каб весялей было на свеце. 1986 г. Adidas Yeezy


Паважаная Ніна! Добры верш

Паважаная Ніна! Добры верш напісалі і мова беларуская літаратурная, на якой пісалі і Я.Колас, і Я.Купала. Дзякую!
З павагай. Людміла.

Людміла, дзякуй вялікі.

Людміла, дзякуй вялікі. Толькі сёння прачытала Ваш водгук. У лютым гэтага года быў выдадзены ў Мінску мой зборнік вершаў "Звіваюцца сцежкі- дарогі..."--262 стр. Дзялюся сваёй радасцю з Вамі, Людміла.

ну, й чаго та паляшучка Піша

ну, й чаго та паляшучка
Піша - чыста з Мінска быццам?
Ці й няма ні ў таткі мовы
Дэсь пад Пінскам гыньшый Мышцы?

Паважаны Васіль, добры дзень.

Паважаны Васіль, добры дзень. Я жыву ў самай глыбінцы Палесся (Ганцавіцкі раён) і ў паўсядзённым жыцці карыстаюся мясцовай мовай-трасянкай. Вершы пішу на любай беларускай мове, а таксама і на мове суседзяў--рускай. Не ведаю, чаму Вам гэта не спадабалася. Хіба ведаць родную мову могуць толькі ў Мінску? Я вучылася ў беларускамоўнай школе, ці гэтага не дастаткова, паважаны?

Ніна Кавальчук

Шаноўная Ніна! Вашы вершы

Шаноўная Ніна! Вашы вершы напісаныя на высокім узроўні, яны вельмі шчырыя і пяшчотныя. Ніхто не абавязаны пісаць абавязкова так, як у Мінску. У кожным мястэчку Беларусі свае гаворкі. Таму добра, што Вы іх захоўваеце. Дзякуй Вам! Спадар Васіль Брытва з вашых (!!!) мясцін, але яму дасападобы мінскія гаворкі, а таксама іронія, сатыра і трагікамедыя. Большасць з нас фарсам не цікавіцца, таму не ўспрымайце ўсур`ёз.

Дзякуй за добрыя словы. На

Дзякуй за добрыя словы. На самай справе спадар Брытва мяне абвінаваціў у тым, што я пішу на мінскай (літаратурнай) мове, а не на бацькавай (хатыніцкай). Мне вельмі прыемна, што вершы мае Вам падабаюцца. Калі ёсць жаданне загляніце ў маю групу "Летуценніца" у "Аднакласніках".

уважаемая Нина пишет как вам

уважаемая Нина пишет как вам инвалид с детства 1первой группы я тоже пишу стихи могу показать вам

Прабачце, але толькі сёння

Прабачце, але толькі сёння прачытала. Вельмі добра, што Вы пішаце вершы. Не так шмат людзей, якіх цікавіць паэзія, а яшчэ меньш тых, хто вершы піша.

Ну, што вы, Нінок! Вельмі

Ну, што вы, Нінок!
Вельмі радасна, што
Хтосці піша, як Кот во с ятвяжскіх балотц.
Прост прозвішча Ков...
То з Заходніх Краёў.

Дзед ваш ці-то ойц,
Відна, ў прымах ва ў Довськ.

Дзень добры, спадар Брытва.

Дзень добры, спадар Брытва. Прозвішча у мяне ад мужа, як і павінна быць у шлюбе, калі Вам гэта цікава. У нашай вёсцы ёсць і прозвішча Кот, але я не думаю што ўсё гэта мае дачыненне да напісання вершаў ці да іх якасці.

Спадар Васіль Брытва, разбор

Спадар Васіль Брытва, разбор вашай біяграфіі яшчэ наперадзе. У адрозненне ад сапраўдных аўтараў, маглі б пісаць ад свайго імя і прозвішча. А фамільярнасць вам не да твару. Няўжо за псеўданімам схаваеце сваю сутнасць? Хто пассе вецер, пажне буру... Гэта датычыцца вашай асобы, спадар Васіль Брытва.