Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяжа дзядзька венiкi...

Яшчэ не ацэнена

Вяжа дзядзька венiкi
На узмежку лета,
Сонца ў памагатых –
Добрая прыкмета.

На высокiм ганку
Дзядзька,
Як на троне –
Ўсё дубцы стругае,
Спавiвае промнем.

Дзе азарт – там хватка,
Добрая прыемета:
Ў рукi венiк возьмеш,
А ён пахне летам...