"Выбар"
  Шэрых будняў карагод
  Ланцужком збірае год
  Дзень за днем,як два блізняты
  Не разлічыш будні,святы
  Рэдка сонца,хмуры вечар
  Хоць не злазь ты з цеплай печы
  Сум,маркота,халады
  І ўжо не малады
  Апусьціўшы долу вочы
  Сам не ведаеш што хочаш
  Паглядзім з другога боку
  На пытанне іншым вокам
  І зусім не пастарэў
  Можа крышку пасталеў
  А душа то маладая
  Не галосіць а спявае
  Не брыдзе яна,танцуе
  Прыгалубіць,пацалуе
  Дзень пачаўся-дождык сее
  Свежым ветрыкам павее
  Хмаркі ў небе ен разгоніць
  І вясна зіму прагоніць
  У лісьце дрэвы апрануцца
  Там глядзіш,лясы прачнуцца
  Кожны дзень як быццам свята
  Не ўтрымае цябе хата
  Выбірай,што да спадобы:
  Сам пануры,хмурыш бровы
  Прыйдзе дзень і ты яго
  Шэрай фарбай намалюеш
  Спевы птушак не пачуеш
  Ці прыветлівы,вяселы
  Кожны дзень па-свойму новы
  Як з вяселкаю малюнак
  Дзень,як божы падарунак.