Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выйшлі пагуляць

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ужо колькі гадоў
раслі хвойкі
за недабудаванымі дамамі.
Штогод на іх вырастаў
паясок новых галінак.
Гэта важна, бо год —
вялікі час,
значны жыцця ўрывак.
Лёгка па новых галінках
палічыць,
які ўзрост маладых хвоек,
што сталі любімымі
для варон і соек.
Прыгожыя хвойкі,
адно занадта калючыя:
што ні дрэўца — вожык
лёг на свой мяккі ложак...
Вожыкі кусючыя!
Пайшоў снег
і — як на грэх —
захутаў вожыкаў у беліва
коўдры-кудзелі...
Сонца свеціць.
Дзеці снегавіка лепяць.
Гляджу на дзяцей і хвойкі
любуюся імі,
як вожыкамі малымі.