Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Бельская

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ужо колькі гадоў
раслі хвойкі
за недабудаванымі дамамі.
Штогод на іх вырастаў
паясок новых галінак.
Гэта важна, бо год —
вялікі час,
значны жыцця ўрывак.
Лёгка па новых галінках
палічыць,
які ўзрост маладых хвоек,
што сталі любімымі
для варон і соек.
Прыгожыя хвойкі,
адно занадта калючыя:
што ні дрэўца — вожык
лёг на свой мяккі ложак...
Вожыкі кусючыя!
Пайшоў снег
і — як на грэх —
захутаў вожыкаў у беліва
коўдры-кудзелі...
Сонца свеціць.
Дзеці снегавіка лепяць.
Гляджу на дзяцей і хвойкі
любуюся імі,
як вожыкамі малымі.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Радкі на паперы лягуць
слязьмі блакітных літар.
Соль іх не кожнаму бачна —
папера белая і соль — таксама...
Не заўсёды за вясёласцю
хаваецца шчасце.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я — нібы кінамеханік, —
ірвуся адшукаць той момант
на кінастужцы майго жыцця,
дзе я і ты разам;
дзе ты жадаеш мець шчасце,
а я — маю шчасце.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ты — як застылы крок на асфальце,
дзе праходзіць маё жыццё.
Ты — сам яго пакінуў на свежым
асфальце,
тады яшчэ дыхаючым прагаю жыцця.
Ты прайшоў па маім сэрцы
і зачыніў дзверы ў будучыню.
У нас засталася толькі мінуўшчына,
і тая — адна на дваіх.

* * *

Маё жыццё лягло на тваю паперу тоўстаю рыскаю майго вузлаватага почырка і цягнецца па гэты час крывавым болем безвыходнасці.
Мы залежым: я — ад тваёй паперы;
ты — ад маёй безвыходнасці...
А незалежнасць нашая
некуды знікла,
быццам бы яе і не было.
і няма нам чаго выстаўляць
рахункі:
мы ж — залежым адзін ад аднаго.