Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
ЗахварЭла  свінка…
Перастала  есьці…
Я  сяжу, гарУю…
І  чашУ  за  вухам…
Не  сябе !
ЗдурЭць  вам !
Свінцы  вуха  чУхаю…
Бо, яе  мне  жалясна…
Шчэ ж  памрэ, дурнічка…
І  ня  будзе  мяса…
Ня  будзе  паляндвічкі…
І  сальцА  ня  будзе…
Ў  скрыні, у  кладОўцы…
Можа  йна  прастУдзілась…
Ня  хрукае, прымоўкла…
Пры  паразмышлЕнні
свінка – не  сабака…
Трэба  для  лячЭння
нейкая  прысмака…
УзварЫў  ёй  кАвы…
Бутэрброд – з  ікоркай…
Яна  пасмакавала…
Ня хоча, кАва  гОркая…
Пыску  адвярнУла…
Быццам  я – наўмЫсна…
Бутэрброд  бяру  я,
і  як  панЕнцы – ў  пЫску…
Можа, й  не  панЕнка…
Але, спадабалася…
БутэрбрОды  з’Ела…
І, глядзі ж, паднялася…
Весялей  мне  стАла…
А  з  чаго  нудзіцца !
Буду  ўзімку – з  сАлам !
Буду – з  паляндвІцай !
5 ліпеня 2013г.
**( захварЭла – заболела; чУхаю – чешу; скрыня – ящик;
кАва – кофе; наўмЫсна – нарочно,с издевкой; спадабалася – понравилось; нудзіцца – унываць).