Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выпадковае каханне

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
Напаткаў твой позірк выпадкова Сярод соцен мне чужых жанчын, І пачуцці зруйнаваліся нанова, Як святло знішчаецца ўначы. Падысці мне не хапіла духу, Распавесці, як у грудзях пячэ. Я сачыў за бляскам, кожным рухам Незабыўных мне ужо вачэй. Мне б спасцігнуць твае таямніцы, Што абараняюць пільна сэрца, Да душы пяшчотнай прытуліцца І каля яе сагрэцца. Ты прабач, што я не падышоў. Ты прабач мяне, што нас няма, Што не адшукаў і не знайшоў, Што мяне не ведаеш сама. Ты застанешся жыць у маіх снах Ты застанешся жыць у маіх марах Бы водар красак, што дае вясна, Бы промень сонца,што пранзае хмары. Air Max Mercurial R9