Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Стопшум- зипс 40 недорого.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я - БЕЛАРУСКА, ЯК І МАЦІ

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

КАМУСЬЦІ ПОЗНАНЬ ГОРАД-СВЯТА,
ЦІ АБ ПАРЫЖЫ МАРЫЦЬ ХТОСЬЦІ,
А Я РАДЗІМАЮ БАГАТА,
ТУТ ГАСПАДЫНЯ - Я, НЕ ГОСЦЯ.

Я НЕ ЧАКАЮ ПАДАЯНКАЎ,
ЖЫВУ Ў СВАЁЙ УТУЛЬНАЙ ХАЦЕ…
НЕ ЭМІГРАНТКА, НЕ ЦЫГАНКА,
Я - БЕЛАРУСКА, ЯК І МАЦІ.

ЛЮБЛЮ СВОЙ ГОРАД, ВЁСКУ, ПОЛЕ -
ЛЮБЛЮ НАРОД СВОЙ ХЛЕБАСОЛЬНЫ,
СВАЁЙ РАДЗІМЫ НАВАКОЛЛЕ,
БО ТОЛЬКІ ТУТ СПЯВАЮ ВОЛЬНА.

МНЕ ЛЮБА ЎСЁ, - І ДЗЕНЬ, І ВЕЧАР...
НЯЛЮБА З КРАЕМ РАЗВІТАННЕ,
ШТО ПАДАРЫЎ З ЖЫЦЦЁМ СУСТРЭЧУ,
ДЗЯЦІНСТВА ЛАСКУ, СМАК КАХАННЯ,

ШТО НАВУЧЫЎ ЦАНІЦЬ І ВЕРЫЦЬ,
МЕЦЬ СВАЮ МОВУ, ГОДНАСЦЬ, МАРУ
І АДЧЫНІЎ ДА ШЧАСЦЯ ДЗВЕРЫ,
ДЗЕ ЁСЦЬ І СОНЕЙКА, І ХМАРЫ,

ШТО ПЕРАДАЎ, ЯК СКАРБ, АД ПРОДКАЎ
РУПЛІВАСЦЬ, ШЧЫРАСЦЬ І ЦЯРПЕННЕ
НА ТОЙ ЗЯМЕЛЬЦЫ, ДЗЕ САЛОДКА
МНЕ ПРАЖЫВАЦЬ ЖЫЦЦЯ ІМГНЕННЕ...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2021
Свидетельство о публикации №121111105109