Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я дома

Яшчэ не ацэнена
Я дома Спякотнае, млоснае лета, Так вабіць людзей густы цень. Купалле ўжо ў песнях адпета, У нябыт адышоў Пятроў дзень. Такім вось якраз надвячоркам Прывезлі цябе год назад. Насустрач нам з пашы кароўкі Вярталіся мірна і ў лад. Шафёр адчыніў толькі дзверы І шуснулі хлопцы на двор. Гарэзам—у поўнай ім меры Патрэбен вялікі прастор. А ты затрымалася трошкі, Глядзіш усхвалявана на нас. Не бойся, дачушка, тут ножкі Твае прабягуць шчэ не раз. І ты прашаптала: Я дома. На сцежку рашуча ступіла. У блакітнай сукеначцы новай, Што я ў падарунак купіла. Ёсць у цябе цяпер хата І нават два дні нараджэння, Ёсць брацікі, мама і тата, Дай Божа, нам усім разумення. …І вось ужо год непрыкметна Мінуў з тае першай сустрэчы. Глядзіш ты ласкава і ветла Як ў той даўні ліпеньскі вечар. У адно нашы сэрцы зліліся, І наша ты ўжо назаўсёды. Зрадніліся мы і зжыліся, І дзелім пароўну нягоды. Ты стала дзяўчынкай вясковай, Нібы не была гарадскою. Мясцовай хатыніцкай мовай Ужо размаўляеш са мною. 1995г. Air Max 90 VT QS