Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я доўга ўглядаюся ў рысы…

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)
Прысвячаецца загінуўшым у ВАВ і майму дзеду Чэчату Васілю Філіпавічу, які загінуў ў 1944 годзе ў баях за г. Кёнігсбег (цяпер Калінінград) і пахаваны ў брацкай магіле (там пахавана 1700 воінаў) ў г.Азёрску, Калінінградскай вобл. Я доўга ўглядаюся ў рысы… Які ты быў, дзядуля мой, змагар? Глядзіць з партрэта малады, не лысы, З паглядам смелым вытанчаны твар. «Чарнявы хлопец, просты і адчайны,» - Казалі так, дзядуля, пра цябе. - «На выгляд рослы, як усе, звычайны, Ды не было раўні табе ў сяўбе.» Любіў зямельку родную, як маці, Сям’ю, дзяцей і свой бацькоўскі кут. На фронт пайшоў ты іх абараняці Ад ворага, няшчасця і пакут. Не мог інакш, як гэта мне знаёма, За спіны ты хавацца не прывык. Застаўся твой характар дзецям, дома, Цвярды, як васкаваны чаравік. І мне яго таксама дасталося, Хапіла ўсім нам, парасткам тваім. Аддаў жыццё, каб мірна тут жылося І за зямлю, дзе зараз вось стаім. Абараніў ты землі Беларусі, Стаяў на смерць за Бранск і Кёнігсберг. Апошні бой прыняў ва Усходняй Пруссіі, Адтуль душа твая ўзнялася ўверх. Лятае дзесь, за хмарамі і зоркамі. Іх многа там, вайны былой ахвяр, Анёлаў вартавых з вачыма зоркімі, Што сцерагуць айчыну ад пачвар. На дакументальным здымку штурм Кёнігсберга. Фота інтэрнэт.https://www.stihi.ru/2017/03/13/12580 © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017 Свидетельство о публикации №117031312580Air More Uptempo