Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не кахаю цябе

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)
Я не кахаю цябе (акраверш) Яшчарка прыткая звольніць свой бег па каменнях, Ноч упадзе, нібы чорная птушка, на горад, Есці не хочацца, кава вячэру заменіць, Колькі той кавы, мо, рэкі ўжо і азёры! Адасабляюся ад пазаўчора і ўчора, Хлушу сабе, што з нуля пачынаю ад заўтра, Анігіляцыяй пахне начная прастора, Юзам па ёй пралячу ў разбуральным азарце. Цягнецца ноч. Халадзеюць каменні, і памяць Яшчаркай лёгкай звальняе свой бег мітуслівы, Божа ласкавы! Не хочацца мучыць і раніць, Еднасць знікае. А ты - заставайся шчаслівым. ajsa, 2.11.2011. Nike Jordan


Добры верш, аднак

Добры верш, аднак "анігіляцыя" псуе ўражанне! Ці не за вушы прыцягнута ў пошуках акраварыянта? Парушаецца замудраватасцю тэкставая еднасць.

Анігіляцыя - поўнае

Анігіляцыя - поўнае знішчэнне, дашчэнту. Вы, напэўна, ведаеце. А справа адбываецца ў горадзе, тут і сымволіка сучасная. Дык чаму ж не ўжыць адпаведнае слова, калі для мяне яно немудрагелістае? Думаю, і не толькі для мяне. А падабраць слова для акраверша, паверце, я магу вельмі проста. Гэты - адзін з пры дзесяткаў. Не, не аддам анігіляцыю!

цудоўны верш ...і блізкі

цудоўны верш ...і блізкі мне вельмі...дзякуй.!