Я не люблю, калі гавораць за вочы.
Я не люблю, калі кідаюць малых.
Я не люблю, калі кахаюць за грошы.
Я не люблю, калі забываюць старых.
              Я не люблю, калі на сваю работу
              Хтосьці  ідзе як на нейкі здзек.
              Я не люблю на твары маркоту
              Калі смуткуе, плача чалавек.
Я не люблю, калі хоча падгледзець
У замкнёны дом няпрошаны сусед.
Я не люблю, калі хоча падседзець
Прафесара вучань яго, асістэнт.
              Я не люблю, калі трывожа раны
              І радуецца   гэтаму балбатун.
              Я не люблю, як пахне валяр’янам:
              Значыць,сэрца некаму баліць, вястун.
Я не люблю, калі замест кавалка хлеба
Камень бачыць у руцэ бядняк.
Я не люблю, калі ў хмарах неба
І ў гаспадарцы дзесьці  недагляд.
               Я не люблю, калі нейкі зламыснік
               Памяць бацькоў парушыў  дарма.
               Я не люблю слоў скнара, зайдроснік.
               Лепш, як іх зусім няма.
Затое я люблю сады, лясы, азеры.
Люблю бацькоў, дзяцей, сяброў, сваіх.
Люблю я бохан хлеба. мілы дворык,
Люблю легенды я дзядоў маіх.