Лятуць восенні, зімы, і вёсны і леты,
  а ў ва мне адна болька: каханая, дзе ты?
  Ад вячэрняй зары да світальнай
  стань мне зноў самай тайнаю тайнай.
  Пацалункам пяшчотным, заплюшчыўшы вочы,
  зноў змані на край свету ў салодкія ночы.
  Я паддамся твайму спадману,
  я сябе адчуваць перастану,
  аблачынкай бязважкай, бялёсай
  узляту некуды у нябёсы...