Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я памятаю кожны твой абрыс

Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Я памятаю кожны твой абрыс,
Імгненны позірк, шчырае прызнанне,
Упругі стан - нібыта кіпарыс,
У тваіх вачах - маіх адлюстраванне.

Як марыў, каб аднойчы, цёплым днём
Твае далоні мне ляглі на плечы
І вусны, што абпальваюць агнём,
Прашапацелі горача аб нечым.

Сады квітнелі, Май дарыў цяпло,
Вяснушкамі ўпрыгожваючы твары ...
Ты ззяла шчасцем, гледзячы скрозь шкло
На словы, што плылі па тратуары.

Там, ўсхваляванай момантам рукой,
Я мелам напісаў табе і Маю,
Падкрэсліўшы душэўны неспакой,
Тры вечных словы: "Я цябе кахаю"!
01.10.2012