Я пішу беларускія вершы
                                    Бо расейцам я так і не стаў
                                    Я не буду другім – толькі першым
                                    Уздымусь я на наш п’едэстал                                                         
                                    Я пяю беларускія песні
                                    Хоць чуваць іх радзей і радзей
                                    Хоць у хаце маёй крыху цесна
                                    Я  люблю беларускіх людзей                                                          
                                     Я люблю беларускіх бабулек
                                     Бо ад  іх можна мову пачуць
                                     Я ня ведаю, што з намі будзе
                                     Як яны ўсе ад нас адыдуць 
                                      А найбольш я люблю незалежнасць
                                      Веру – гэта нядоля міне …
                                      А ці хутка – ад ўсіх нас залежыць
                                      Гэта значыць - і ад мяне!